Вы знаходзіцеся: Тэхніка бяспекі ў пчалярстве
Пры атручванні ўгарным газам (ад заўчасна зачыненага коміна ў печы) пацярпелага выносяць на свежае паветра, расшпільваюць каўнер і пояс, да ног прыкладваюць гарчычнікі ці грэлку, грудзі апырскваюць халоднай вадой, даюць панюхаць нашатырны спірт. У выпадку спынення дыхання пацярпеламу робяць штучнае дыханне. Пры з'яўленні кашля і ўдушшы хворага ў ляжачым становішчы перавозяць да лекара.
Пры паразе электрычным токам першым чынам адключаюць электраэнергію ці сухім драўляным прадметам адкідаюць электрычны провад з пацярпелага. Пры страце свядомасці пацярпеламу апырскваюць вадой твар, расціраюць цела, даюць панюхаць нашатырны спірт. Пры няроўным дыханні ці яго прыпынку робяць штучнае дыханне. Найболей эфектыўным дыханнем пры гэтым з'яўляецца дыханне 'рот у рот'. Пад лапаткі пацярпелага кладуць валік з адзежы, галаву закідаюць назад і праз насоўку ці марлю ўдыхаюць яму ў рот паветра, адначасова зачыніўшы пацярпеламу нос. Пасля чарговага ўдыху нос і рот вызваляюць для Выдыху.
|