Вы знаходзіцеся: Выкарыстанне пчол у цяплічнай гаспадарцы
Месца ўсталёўкі вулля. Пажадана вулей размяшчаць у асветленым куце, бо г гэтым выпадку пчалы менш б'юцца пра шклы і хутчэй знаходзяць сваё жыллё. Толькі пры крайняй неабходнасці ставяць вуллі ў меней асветленыя куты. Найлепшае месца - паўднёва-заходні кут цяпліцы. Каб пазбегнуць перагрэву вулляў і згубы пчол на шклах цяпліцы, абраны кут трэба пабяліць ці зацяніць якім-небудзь матэрыялам.
У блокавых цяпліцах, дзе патрабуецца некалькі вулляў з пчоламі, у паўднёва-заходні кут ставяць больш слабую сям'ю, разлічваючы, што пасля яна ўзмоцніцца за кошт іншых. Калі ўзімку ў цяпліцах прахалодна, то вуллі, пастаўленыя ў кутах, слаба выграваюцца, пчолы пасіўныя і на кветкі не ляцяць. У такіх выпадках вуллі пераносяць у сярэдзіну цяпліцы. Апыленне агуркоў пры гэтым ідзе паспяхова, але сям'я хутка слабее. Пры звычайнай тэмпературы ставіць вуллі ў сярэдзіну цяпліцы не рэкамендуецца.
Вулей ставяць на вольнае ад культуры месца лятком на паўднёвы ўсход так, каб расліны не загароджвалі ляток, а гадоў пчол не замінаў працаўнікам цяпліц. Да вулля павінен быць вольны падыход.
|